У пінскай школьніцы выявілі сухоты

У вучаніцы школы №11 была выяўлена адкрытая форма сухотаў. Спецыялісты пінскага міжраённага тубдыспансэра правялі абследванне ў школе. Па выніках праверкі ў іншых вучняў слядоў небяспечнай хваробы не знойдзена.