У Пінскім раёне ў лесе заблукалі дзеці

Двое стрыечных братоў 9-ці і 11-ці год вырашылі прагуляцца па лесе і заблукалі. Выпадак
адбыўся побач з вёскай Клятная, што на Піншчыне. Амаль суткі мясцовыя жыхары,
міліцыянты і леснікі шукалі прапаўшых дзетак.
На шчасце братоў знайшлі жывымі і здаровымі. Такія выпадкі найчасцей адбываюцца ў сезон збору ягад і грыбоў. Летась у
пінскіх лясах заблукалі 10 чалавек.