У Пінскім раёне забілі пенсіянерку

Там 64-гадовая пенсіянерка выпівала разам з 38-гадовым жыхаром Пінска. Знянацку паміж імі ўзнікла сварка і сабутэльнік разбіў аб галаву жанчыны шкляную пляшку. А потым нанес дзесяць удараў кухонным нажом. Забойцу затрымалі, міліцыя завяла крымінальную справу.