У Пінскім раёне падтапіла вёску

Як паведамляе прэс-служба МНС, у выніку была падтоплена вёска Парэ. Ад патопу пацярпелі чатыры падворкі, два жылыя дамы і чатыры гаспадарчыя пабудовы. Узровень вады ў хатах дасягаў 8 сантыметраў. Але іх жыхары адмовіліся ад часовага перасялення.

Ратавальнікі расчысцілі ледзяны затор на рацэ з дапамогай выбухоўкі.