У Пінску абрынулася столь падземнага ціра (фота)

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на выратавальнікаў, часткова абвалілася пліта перакрыцця падземнай часткі стралковага ціра. Сам ён размешчаны на тэрыторыі пінскай гімназіі №1.

Цір быў пабудаваны ў 1986 годзе, ён знаходзіцца на глыбіні 3 метры. Памяшканне ціра не выкарыстоўвалася з 2001 года. Пліта абвалілася, бо проста састарэлі апорныя будаўнічыя канструкцыі.