У Пінску аб’ядноўваюцца службы таксі

Аб’яднацца вырашылі дзве прыватныя арганізацыі таксоўцаў — “Сваё таксі” і таксі “Матор”. Зараз прадпрымальнікі будуць карыстацца агульнай дыспетчарскай службай і абяцаюць захаваць ільготы сваім пастаянным кліентам.