У Пінску адкрылі новы супермаркет (фота)
Не зважаючы на эканамічны крызіс, шмат пінчукоў прыйшло на закупы ў новую краму сеткі “Евроопт”.
Таму ахове і міліцыянтам давялося нават спыняць натоўп, і дробнымі групамі дапускаць пакупнікоў да паліцаў з таварам. Варта адзначыць, што яшчэ тры гады таму ў Пінску ўвогуле не было падобных гандлёвых аб’ектаў. А цяпер новы супермаркет будзе канкураваць з дзвюма дзеючымі крамамі сеткі АЛМІ.