У Пінску адновяць гарадскія куранты

Мяркуецца, што пінскім курантам заменяць цыферблат, і кожную гадзіну яны будуць адбіваць мелодыю гарадскога гімна. Працы па аднаўленні галоўнага гадзінніка Пінску мусяць закончыцца да Дня горада, які традыцыйна адзначаецца ў верасні.

Гісторыкі лічаць, што пінскім курантам больш за 100 гадоў. Спачатку яны ўпрыгожвалі будынак аднаго з мясцовых банкаў, а потым былі перавезеныя на галоўную плошчу горада і ўсталяваныя на езуіцкім калегіюме. За савецкім часам гадзінік граў мелодыю “Где же вы теперь, друзья-однополчане”.