У Пінску адзначаць юбілей Рышарда Капусцінскага

Пад час мерапрыемстваў мясцовая польская грамада зладзіць канцэрт, выставу твораў і прагляд дакументальных фільмаў прысвечаных знакамітаму земляку.

Рышард Капусцінскі (1932-2007) — вядомы польскі журналіст і літаратар, нарадзіўся ў Пінску і праз усё жыццё пранёс любоў да роднага краю.