У Пінску дзевяцікласнік абрабаваў пенсіянера
Вучань забраў у старога барсетку з грашыма.
У ёй былі 102 долары ЗША, 20 грывень, 900 тысячаў рублёў і дакументы. Міліцыянты злавілі рабаўніка і знайшлі частку нарабаванага.
На яго пачалі крымінальную справу. 16-гадоваму рабаўніку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.