У Пінску кур’ёзы з малочнымі прадуктамі
Газета “Пінскі веснік” паведамляе, што вытворцы малочнай прадукцыі выконваюць толькі 50 адсоткаў заявак мясцовых прадпрыемстваў гандлю.
Да прыкладу, выданне прыводзіць кур’ёзныя моманты: у снежні Ляхавіцкі малочны камбінат адгрузіў буйному ўніверсаму “Альбрэхтова” дзесяць пакункаў 26-адсоткавай смятаны і пяць пакункаў 5-адсоткавага тварагу. А Бярозаўскі сыраробчы камбінат паставіў для супермаркета “Евроопт” адну галоўку цвёрдага сыру.