У Пінску нарадзілася тройня
Усе тры — хлопчыкі. Такое прыбаўленне атрымала сям’я пінчукоў па прозвішчы Прымак.
Мясцовы гарвыканкам адразу ўзяў тройню пад апеку. Прыглядаць за немаўляткамі будзе дапамагаць няня. Акрамя таго, маладой сям’і паабяцалі дапамогу ў жыллёвым пытанні.