У Пінску навучыліся рабіць зубачысткі
Пасля правядзення маркетынгавых даследаванняў было вырашана наладзіць выпуск гэтай прадукцыі на прадпрыемстве “ЭлКіс”.
Яно, дарэчы, належыць Беларускаму таварыству інвалідаў па зроку. У выніку вырашана адразу дзве задачы — загрузка абсталявання і забеспячэнне занятасці работнікаў.
У ліпені на пінскім прадпрыемстве зроблена 670 тысяч штук зубачыстак, у жніўні — 500 тысяч. У верасні плануюць давесці аб’ём вытворчасці да мільёну штук, піша "Рэспубліка".