У Пінску пабудуюць арэндны дом
Намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Віктар Сакоўскі заявіў, што прынятае рашэнне аб будаўніцтве арэнднага дому ў Пінску.
Натуральна, адбудзецца гэта пры наяўнасці фінансавых сродкаў. Нагадаем, першы ў вобласці 80-ці кватэрны арэндны дом будзе сёлета пабудаваны ў Брэсце. Будучыя арандатары заключаць дамову з гарвыканкамам і будуць аплачваць камунальныя паслугі і арэндную плату.