У Пінску пачалі будаваць новы праваслаўны храм

Плануецца, што храм пабудуюць у 2013 годзе. Акурат тады будуць адзначаць 750-годдзе першага ўзгадвання гэтай праваслаўнай святыні. Новую царкву будуюць на старым кургане на месцы былога Лешчанскага манастыра. Праваслаўная епархія запрасіла падтрымаць будоўлю пінскія арганізацыі і жыхароў горада.