У Пінску паказалі фаер-шоў (фота)
Пад покрывам ночы на галоўнай плошчы горада светлавую шоу-праграму прадставіў тэатр агню “Ордэн Фэнікса”.
У літаральным сэнсе палымяны выступ вельмі ўразіў пінчукоў, якія найбольш эфектныя моманты сустракалі воплескамі. Пасля заканчэння шоу “заваёўнікаў агню” доўга не разыходзіліся і дзяліліся ўражаннямі ад відовішча.



