У Пінску працягваецца раследванне нападу на лекара

Як паведамляе тэлеканал “Пінск”, выпадак адбыўся напрыканцы снежня мінулага году. У траўмапункт Пінскай гарадской лякарні быў дастаўлены 20-гадовы хлопец з разбітай галавой, якога суправаджалі бацькі.

Згодна з першапачатковай версіяй, пад час аказання медычнай дапамогі адбыўся канфлікт і пацыент нанёс удар вострым прадметам ў вока лекару. Аднак у ходзе расследавання высветліліся іншыя абставіны справы. Следчыя схіляюцца да таго, што здарэнне адбылося не пад час аказання медыцынскай дапамогі і гэта быў бытавы канфлікт.