У Пінску прараб стаў намеснікам старшыні райвыканкама
Мясцовая "вертыкаль", верагодна, вырашыла зрабіць стаўку на маладосць.
Як паведамляе газета “Полесская правда”, 35-гадовы Сяргей Куніцкі да прызначэння на новую пасаду працаваў прарабам “Пінсксаўгасбуда”. У 2002 годзе ён скончыў Брэсцкі палітэхнічны інстытут, пасля быў майстрам у будаўнічых арганізацыях.