У Пінску сёння пройдзе каталіцкі сімпозіум

Сімпозіум у Пінскай духоўнай семінарыі будзе прысвечаны 80-м угодкам з дня смерці біскупа Зыгмунта Лазінскага. Гэты святар у 1925 годзе стаў першым біскупам новастворанай Пінскай дыяцэзіі, а потым зазнаў рэпрэсіі з боку камуністычных уладаў. Лазінскі быў настаўнікам спачылага кардынала Казіміра Свёнтэка.

Разам з тым  дзеячы нацыянальнай інтэлігенцыі адзначаюць, што Лазінскі адмоўна ставіўся да беларускага руху.