У Пінску шукаюць мільярдэра
Латарэйны білет, набыты ў Пінску, выйграў 1 мільярд рублёў, аднак яго ўладальніка пакуль не знайшлі.
За некалькі гадзінаў да Новага 2012 года латарэя “Ваша лато” разыграла адзін мільярд рублёў, выйгрыш трапіў на білет, які быў набыты ў Пінску. З моманту розыгрышу прайшло ўжо больш за месяц, а за шалёнымі грашыма ніхто не звярнуўся. Таму арганізатары латарэі праз мясцовыя газеты пачалі шукаць шчасліўчыка.