У Пінску скралі 100 метраў чугуннага плоту (фота)
Невядомыя разабралі частку агароджы дзіцячага скверу.
Зламыснікі дзейнічалі проста сярод дня. Яны знялі і звезлі чыгунныя секцыі плоту, а потым прыехалі і спілавалі металічныя слупкі, на якіх мацавалася скрадзеная агароджа. Шматлікія сведкі меркавалі, што гэта былі супрацоўнікі скверу. Праваахоўнікі шукаюць “злачынных металістаў”.