У Пінску ў суботу пройдзе Дзень горада

Так, з 10.00 раніцы на плошчы Леніна будзе працаваць кірмаш. А 14.00 там пройдзе ўрачыстая цырымонія адкрыцця свята. З 15.30 да 22.00 там адзін за адным адбудуцца канцэрты з удзелам папулярных выканаўцаў. А дзясятай вечара на цэнтральнай плошчы Пінска зладзяць феерверк, а затым там пройдзе “Парад дыджэяў”.

У Гарадскім доме культуры і ў гарадскім парку таксама пройдзе шэраг святочных імпрэзаў.