У Пінску зачыняць дзяржаўнае таксі
Дзяржаўныя таксоўкі не вытрымалі канкурэнцыі з трыма пінскімі прыватнымі службамі таксі, якія прапаноўваюць больш выгадныя і камфортныя паслугі пасажырам.
На рашэнне аўтапарку паўплывала таксама і тое, што расійскі аўтазавод ГАЗ, перастаў выпускаць таксаматоры "Волга", а менавіта гэтыя машыны і ўваходзілі ў склад дзяржаўнага таксі.