У Пінску злодзеі абакралі касцёл

Як паведамляе прэс-служба абласной міліцыі, невядомы скраў з падсобкі касцёла два перфаратары і дзве шліфавальныя машынкі на суму каля шасці мільёнаў рублёў. Следчыя выявілі, што крадзеж здзейсніў 52-гадовы бяздомны, якога цяпер шукаюць.

Дарэчы, крадзяжы электраінструменту сталі сапраўднай бядой для Пінску. Амаль штодня па міліцэйскіх зводках праходзяць такія выпадкі. Ад пачатку года міліцыянты злавілі пяць арганізаваных групаў, якія займаліся крадзяжамі.

Фота — pinsknews.by