У Польшчы адбыўся выбух на электрастанцыі

Здарэнне адбылося познім вечарам у аўторак на першым энергаблоку станцыі ў горадзе Турув праз узгаранне вугальнага пылу. Успыхнуў пажар, які распаўсюдзіўся і на другі энергаблок, паведамляе korrespondent.net. Зараз на станцыі спыненая праца чатырох энергаблокаў, астатнія чатыры працуюць нармальна, паведаміў дырэктар станцыі Турув Раман Валькавяк.

Паводле яго слоў, моцных разбурэнняў няма, вытворчасць электраэнергіі на пацярпелых ад агню энергаблоках будзе адноўлена на працягу некалькіх дзён. Па дадзеных мясцовай паліцыі, жыццю пацярпелых работнікаў станцыі нічога не пагражае.