У Польшчы пратэстуюць супраць увядзення цэнзуры ў інтэрнэце
Дэманстрацыі пратэсту супраць падпісання дакумента прайшлі адразу ў некалькіх буйных польскіх гарадах.
Удзел у іх узялі больш за 10 тысяч палякаў. Яны выказалі пратэст супраць падпісання ўрадам дакумента, які, як асцерагаюцца праваабаронцы, фактычна дасць права уладам ўвесці цэнзуру ў інтэрнэце. Раней прэм'ер-міністр краіны Дональд Туск паведаміў, што ў чацвер плануецца падпісанне Гандлёвага пагаднення па барацьбе з кантрафактнай прадукцыяй (ACTA).
Мэтай гэтага дакумента
з'яўляецца ўвядзенне міжнародных стандартаў абароны правоў ўладальнікаў
інтэлектуальнай уласнасці. Аднак праціўнікі Гандлёвага пагаднення сцвярджаюць,
што яго прыняцце абмяжуе свабоду выказвання, інфармуе ВВС.
Па сутнасці ACTA вельмі нагадвае амерыканскі законапраект аб барацьбе з інтэрнэт-пірацтвам (SOPA). Яго разгляд кангрэсмены адклалі на мінулым тыдні пасля акцыі, праведзенай такімі інтэрнэт-гігантамі як Wikipedia і Google, якія ў знак пратэсту супраць прыняцця дакумента часова адключылі свае рэсурсы.