У Польшчы з’явяцца амерыканскія самалёты

Прадстаўнік Пентагона Джордж Літл заявіў, што падраздзяленне прыбудзе ў Польшчу гэтай восенню ў якасці службы забеспячэння знішчальнікаў F-16, а таксама транспартных самалётаў. Гэта будзе першым выпадкам, калі амерыканскія войскі размесцяцца на польскай зямлі, паведамляе сайт korrespondent.net.

Як адзначаецца, заява Літла была зроблена пасля перамоваў паміж міністрам абароны ЗША Леонам Панетай і яго польскім калегам Томашам Семанякам.