У прадпрымальніка канфіскавалі тавар на паўмільярда рублёў

Прадпрымальніка з Мінска спынілі на трасе Мінск — Гродна. У салоне яго аўтамабіля знайшлі дзіцячае дэмісезоннае адзенне, прычым дакументаў на яго не было. Прадпрымальнік патлумачыў, што прывёз яе з Расіі два гады таму, аднак праваахоўнікі заўважылі на рэчах польскія этыкеткі. Яны мяркуюць, што тавар быў увезены праз заходнюю мяжу без платы адпаведнага мыта.

Тавар перадалі мытнікам, праводзіцца праверка, інфармуе regiony.by