У праваслаўных вернікаў сёння пачынаецца Успенскі пост
Ён працягнецца да 28 жніўня і прысвечаны святу Успення Найсвяцейшай Багародзіцы.
Успенскі пост - апошні са шматдзённых пастоў у годзе. Ім царква заклікае нас да пераймання Божай Маці, якая перад сваім Успеннем няспынна знаходзілася ў пасце і малітве.