У праваслаўных вернікаў Вялікая субота
Яна прысвечаная ўспаміну пра тое, як Езус знаходзіўся ў магіле і з’яўляецца падрыхтоўкай да Вялікадня — свята Уваскрэсення Хрыста.
Напярэдадні Светлай Нядзелі ў храмах ідуць набажэнствы, у якіх ёсць як жалобныя, так і святочныя, урачыстыя рысы. Лічыцца, што ў Вялікую суботу Хрыстос спусціўся ў пекла, каб вызваліць адтуль грэшнікаў.
У гэты дзень прынята асвячаць велікодныя стравы — булкі і фарбаваныя яйкі. Таксама ў Вялікую суботу адбываецца хрышчэнне агалошаных — людзей, якія раней не прынялі хрысціянскую веру, але прайшлі перыяд падрыхтоўкі для далучэння да царквы.
Позна ўвечары пачнецца Усяночная літургія, якая і адзначыць Уваскрэсенне Езуса Хрыста.