У Празе праходзіць Дзень беларускай Вікіпедыі
20 красавіка беларусы сустрэнуцца, каб пісаць артыкулы ў сусветную інтэрнэт-энцыклапедыю.
Тэмы для напісання могуць быць любыя, адзіны крытэр — яны павінны быць на беларускай мове. Удзельнікі мерапрыемства таксама змогуць атрымаць адказы на тэхнічныя пытанні па працы Вікіпедыі. Актыўныя аўтары атрымаюць узнагароды.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла “Беларуская Нацыянальная Памяць” і Томаш Бладынец.
Нагадаем, што Дзень беларускай Вікіпедыі ўжо прайшоў у Варшаве. Тады самым актыўным аўтарам стаў беларускі палітык Алесь Лагвінец.
Час правядзення — з 11.00 па 18.00. Месца — беларуская клубоўня па адрасе 5.května 1043/32, Praha-Nusle