У Пружанах абрабаваны грамадзянін Бельгіі
Па падазрэнні ў здзяйсненні гэтага злачынства затрыманы 20-гадовы мясцовы жыхар.
Як паведамілі БелаПАН у Пружанскім РАУС, 28-гадовы замежнік, які працуе на адным з прадпрыемстваў горада, звярнуўся у міліцыю зранку 27 красавіка. Бельгіец распавёў, што а другой гадзіне ўночы на адной з вуліц Пружан невядомы ўдарыў яго кулаком у твар і завалодаў кашальком з дзвюма банкаўскімі карткамі і 300 тыс. рублёў.
Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку выяўлена, што гэтае злачынства здзейсніў раней судзімы 20-гадовы жыхар Пружан. У яго канфіскаваныя банкаўскі карткі пацярпелага. Распачатая справа па ч.2 арт. 206 КК (рабаванне).