У Пружанскім раёне сёння абвешчаны Дзень жалобы

Нагадаем, што ў авіякатастрофе загінулі камандзір экіпажа маёр Алега Кахно, штурман Дзяніс Глушчанка і бортінжынер Валерый Бабко.

Як інфармуе БЕЛТА, жалобныя мерапрыемствы пачнуцца а 12-й. У саборы Аляксандра Неўскага ў Пружанах пройдзе паніхіда. Развітанне з загінулымі адбудзецца ў мясцовым Палацы культуры. Пахаваюць лётчыкаў каля вёскі Новыя Засімовічы.