У прыгарадзе Брусэля падпалілі мячэць

Паводле інфармацыі бельгійскай паліцыі, імам задыхнуўся ад дыму. Пацярпеў і яшчэ адзін чалавек, перадае ВВС.

Па звестках бельгійскіх журналістаў, невядомы разбіў адно з вокнаў шыіцкай мячэці і кінуў усярэдзіну некалькі бутэлек з запальнай сумессю. Паліцыя кажа пра затрыманне падазраванага ў падпале.