У Пухавіцкім раёне пройдзе Талькаўскі фэст
Гэта традыцыйнае восеньскае свята аматараў народных і бардаўскіх песень.
Талькаўскі фэст ладзяць штогод у пачатку кастрычніка, сёлета ён пройдзе ўжо ў 11-ты раз. Упершыню фэст зладзілі ў 2002 годзе, дзякуючы намаганням школьнага фальклорна-краязнаўчага гуртка з мястэчка Талька.
Цяпер фэст ладзяць на гістарычным месцы — “Коласавай паляне”. Тут калісьці стаяла леснікова старожка, дзе любіў бываць беларускі паэт.