У раёне рэзідэнцыі Кадафі ў Трыпалі прагрымелі выбухі
Над будынкам рэзідэнцыі бачны слуп дыму. Што стала прычынай выбухаў, пакуль незразумела.
Серыя магутных выбухаў прагрымела сёння раніцай ў раёне рэзідэнцыі лідэра Лівіі Муамара Кадафі, паведамляе агенцтва Рэйтэр.
Над будынкам рэзідэнцыі бачны слуп дыму. Што стала прычынай выбухаў, пакуль незразумела. Па здагадках агенцтва, па цэнтры Трыпалі нанеслі авіяўдар сілы НАТА.
Раней самалёты НАТА неаднаразова наносілі ўдары па рэзідэнцыі Кадафі.