У Рагачове ноччу гарэў дзевяціпавярховы дом
35 жыхароў былі эвакуяваныя ратавальнікамі, адзін чалавек загінуў.
Пажар на другім паверсе дома пачаўся а палове на першую ночы. Ратавальнікаў выклікалі суседзі. Жыхароў суседніх кватэр эвакуявалі, аднак сын гаспадыні кватэры, у якой пачаўся пажар, загінуў. Яму было 24 гады.
Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнасць пры курэнні, паведамляе БелТА.