У Расіі хочуць спыніць экспарт беларускага малака

Расійскія вытворцы жадаюць тэрмінова спыніць ўвоз на тэрыторыю сваёй краіны сухога неразведзенага і абястлушчанага малака, сыроваткі і сметанковага масла рознай тлустасці, паведамляе БелаПАН.

Па інфармацыі "Саюзмалака", беларускі бок адмовіўся выконваць дамоўленасці, у адпаведнасці з якімі кошты на малочныя прадукты для расійскага рынка да канца 2012 года не павінны былі зніжацца. У выніку рэнтабельнасць расійскіх перапрацоўшчыкаў стала адмоўнай, а закупачныя цэны на сырое малако ў некаторых рэгіёнах Расіі ўжо ў канцы красавіка знізіліся да 9-10 рублёў за кілаграм. Што прывяло да вялікіх стратаў.