У Расіі распачалі справу аб "беларускім экстрэмізме"
Праваахоўныя органы ў Іркуцку ўжо выставілі абвінавачанне 26-гадоваму беларусу Аляксею Кухце.
Паводле артыкула "Узбуджэнне нянавісці альбо варожасці, а таксама знявага чалавечай годнасці".
Як паведамляе Радыё Свабода, ён, нібыта, выкладваў "экстрэмісцкія фотаздымкі і відэа" на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы. Падчас ператрусу ў кватэры Кухты знайшлі "нашыўкі з нацысцкай сімволікай і літаратуру экстрэмісцкага зместу". Ператрусы прайшлі ў офісе і ў кватэры Алега Рудакова, кіраўніка Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага, сябрам якога з'яўляецца Кухта.
Паводле слоў Рудакова, у таварыства забралі каляндарыкі з выявамі заснавальнікаў БНР і незалежніцкіх дзеячоў.
Аляксей Кухта цяпер знаходзіцца пад падпіскай пра нявыезд.
Інтэрв'ю Алега Рудакова ў эфіры Еўрарадыё слухайце цалкам: 120417 RudakouS.mp3
Фота — bymedia.net