У Расіі за забойства асудзілі беларусаў

Злачынства адбылося мінулым летам, піша "Новороссийский рабочий". 35-гадовы расіянін працаваў з трыма беларусамі на адной будаўнічай пляцоўцы. Аднак забойцы і іх ахвяра не былі знаёмыя. Канфлікт паміж імі ўзнік на пустым месцы. Спачатку беларусы збілі расіяніна, а пасля занеслі яго да мора і патапілі.

Аднаму са зламыснікаў выставілі абвінавачанне ў забойстве, другому — у нанясенні цяжкай шкоды здароўю, здзейсненай групай асобаў. Трэці ўдзельнік трагедыі быў абвінавачаны ва ўтойванні злачынства.

Першыя двое асуджаныя на 12 і 9 гадоў калоніі строгага рэжыму, трэцяга суд аштрафаваў на 100 тысяч расійскіх рублёў (каля 3 тысяч долараў).

Фота — gorodlgov.ru