У Расіі злавілі беларускага кілера

Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, забойцам трэнера апынуўся беларус Андрэй Ярцаў. Паводле следства, замовіла Шышлава Карына Абезава, якая завінавацілася яму вялікую суму грошай. Яна знайшла беларуса, які прыбыў у Маскву на заробкі. За 150 тысяч расійскіх рублёў (каля 5 тысяч долараў) Ярцаў пагадзіўся забіць.

4 жніўня 2010 года ў цэнтры Масквы беларус некалькі разоў стрэліў у Шышлава і ўцёк. На наступны дзень ад атрыманых агнястрэльных ранаў Юрый Шышлаў памёр. Сёлета 23 сакавіка Ярцава затрымалі на вакзале ў Санкт-Пецярбургу. Пры правядзенні следчых дзеянняў Ярцаў прызнаўся ў забойстве. Абезава сваю віну так і не прызнала.

Дарэчы, у рамках крымінальнай справы ў вышук абвешчаны саўдзельнік Ярцава.

Фота — izone.ru