У Расіі знайшлі яшчэ аднаго беларуса-нявольніка, якога лічылі памерлым

Яго вызваленню спрыялі прадстаўнікі расійскага моладзевага руху “Альтэрнатыва”. Як паведаміла БелаПАН актывістка руху Вольга Каровіна, жыхар Гомельскай вобласці Мікалай з’ехаў на заробкі ў Арэнбург яшчэ ў 2001 годзе. Пра гэтага чалавека стала вядома ад беларускага пошукава-ратававальнага атраду “Анёл”, куды звярнуўся пляменнік Мікалая.

Першая звестка ад дзядзькі прыйшла ў 2005 годзе. Ён даслаў тэлеграму: будзем жывыя — убачымся. І пакінуў адразу у Арэнбургскай вобласці. Аднак звароты па гэтым адрасе выніку не далі. У выніку ў 2011 годзе Мікалая прызналі памерлым.

Некалькі дзён таму зніклы зноў звязаўся са сваёй сям’ёй пры дапамозе знаёмага. Высветлілася, што ў беларуса адабралі дакументы, трымаюць у рабскіх умовах і прымушаюць гадаваць рыбу для нейкага палкоўніка МУС Расіі. Спробы ўцёкаў былі марнымі.
Актывісты “Альтэрнатывы” звярнуліся да сенатара Кіраўскай вобласці Расіі Святланы Журавай і дзякуючы яе дапамозе 8 лютага беларуса вызвалілі. Падрабязнасці вызвалення і месцазнаходжанне Мікалая актывісты грамадскага руху пакуль хаваюць, бо баяцца пераследу з боку тых, хто яго гвалтоўна ўтрымліваў.