У Расіі знікае літара "ё", пакутуюць мільёны людзей
Міністр адукацыі і навукі Расіі Дзмітрый Ліванаў заклапочаны праблемай выкарыстання ў дакументах літары "е" замест "ё".
Асабліва пры напісанні імён і прозвішчаў.
Міністр прапануе зафіксаваць права расіян на літару "ё" ў законе. Як інфармуе сайт interfax.ru, Дзмітрый Ліванаў мяркуе, што "праблему трэба вырашаць сто адсоткаў, мільёны людзей пакутуюць".
Фота — smi2.ru