У Расіі знікаюць гастарбайтары з Брэстчыны
За апошнія паўтара месяца міліцыя зафіксавала 5 заяваў.
Пра шостага, 34-гадовага Алега Навуміка, піша газета “Ганцавіцкі час”. Ён паехаў на працу ў Маскоўскую вобласць у красавіку 2011 года. У апошні раз выйшаў на сувязь з маці 31 снежня. Сказаў, што чакае разліку за працу. З таго часу Алег не адказвае на тэлефанаванні і пакінутыя на аўтаадказчыку паведамленні.
Маці знайшла па тэлефоне двух калег сына па працы — аднаго ў Дагестане, другога ў Малдове. Абодва атрымалі грошы і знаходзяцца дома, а вось Алега Навуміка няма.
Агулам за снежань мінулага і студзень гэтага года ў вышук заяўлена пяцёра брэстаўчанаў, якія паехалі на заробкі ў Расію. Геаграфія паездак вялікая: Маскоўская вобласць, Калінінград, Сочы.