У Расонах басейн прыстасавалі для патрэб інвалідаў
Нядаўна ў Расонах адчынілі новы басейн.
На дзіва, у райцэнтры паклапаціліся, каб карыстацца басейнам маглі людзі з фізічнымі асаблівасцямі, у тым ліку і інваліды-калясачнікі. Трапіць у ваду і выбрацца з яе інваліды могуць з дапамогай адмысловага ліфта і лесвічнага пад’ёмніка.