У Рэчыцкім раёне прападаюць пяцьсот тон бульбы
Дзяржкантроль знайшоў парушэнні ў тэхналогіі захоўвання бульбы, прызначанай для вытворчасці крухмалу.
Супрацоўнікі абласнога Камітэта дзяржкантролю наведаліся ў сельскагаспадарчае прадпрыемства "Дзяржынскі-Агра". Там выявілася, што каля 500 тон бульбы захоўвалася на голай зямлі пад адкрытым небам. З-за плюсавой тэмпературы, што трымаецца ўжо працяглы час, бульба пачала адтаваць. І цяпер, нават калі ўдараць маразы, уся бульба можа згніць, паведамляе газета “Моя реклама”.
Фота — derevnyaonline.ru