У рэйтынгу свабоды СМІ Беларусь апусцілася на 14 пунктаў
Цяпер наша краіна займае 168-е месца з 179 магчымых.
Рэйтынг складае міжнародная праваабарончая арганізацыя "Рэпарцёры без межаў". У справаздачы арганізацыі гаворыцца, што на зніжэнне пазіцыі Беларусі паўплываў жорсткі разгон пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года.
Рэйтынг свабоды СМІ ўзначальваюць Фінляндыя і Нарвегія, адзначае БелаПАН. Затым ідуць Эстонія, Нідэрланды, Аўстрыя, Ісландыя і Люксембург. З нашых суседзяў Польшча займае 24-е месца, Літва — 30-е, Латвія — 50-е, Украіна — 116-е, Расія — 142-е. Замыкаюць рэйтынг Туркменістан (177-е), Паўночная Карэя (178-е) і Эрытрэя (179-е).