У сакавіку змяніўся графік працы паліклінік і бальніц

Як паведамляе БелаПАН, 8 сакавіка паліклінікі будуць працаваць па графіку святочнага дня, 9 і 10 сакавіка — суботняга дня, 11 сакавіка — працоўнага дня.

Бальніцы 8 сакавіка будуць працаваць па графіку святочнага дня, 9 сакавіка — працоўнага, 10-га — суботняга дня, а 11 сакавіка — па графіку працы ў выходны дзень.