У Салігорску абрабавалі рыцара
30-гадовы салігорац падаў заяву ў міліцыю.
Як піша газета "Інфа-Кур'ер", а палове чацвёртай раніцы 28 снежня мужчына ішоў па бульвары Шахцёраў. У руках ён нёс рыцарскі металічны шлем. Менавіта на яго і паквапіўся зламыснік. Забраўшы шлем, ён уцёк у невядомым кірунку.