У Сербіі арыштавалі Горана Хаджыча
Ён быў апошнім абвінавачаным у злачынствах падчас вайны.
Усяго Хаджыч абвінавачваецца па 14 пунктах, уключаючы ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці, забойствы, пакаранні смерцю, катаванні і дэпартацыя каля 20 тысяч чалавек з горада Вуковар, паведамляе ВВС.
Хаджыч - апошні з абвінавачаных у злачынствах падчас вайны ў былой Югаславіі. Падчас вайны ў Харватыі ў 1991-1995 гадах Хаджыч камандаваў атрадам харвацкіх сербаў і быў лідэрам самаабвешчанай Рэспублікі Сербскай.